epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Крэда

Жыццё — няма за што чапляцца,

Жыццё — як сон па-за жыццём.

І я стаміўся не стамляцца,

Губляючы — не разгубляцца —

І горшай стомы не знайсці.

 

І чым бліжэй да заканчэння

Зямнога шляху, тым цяжэй.

І ўсё ж душэўнае мучэнне,

Перакананнем ачышчэнне,

Прыстасаванства даражэй.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.