epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Крэслю дні

Патух, памёр не дзень, а гэта я

Яшчэ на дзень жыццё закрэсліў смела.

Цяпер дарога па жыцці мая

Яшчэ на адзін дзень пакарацела.

 

Яшчэ раз заўтра вынік падвяду,

Закрэсліўшы мінулы дзень чарговы.

Яшчэ на дзень сябе я абкраду,

Чакаючы някрэслены дзень новы.

 

О, колькі дзён прайшло з далечыні

Да сёння, аж да фінішнага краю.

Вось так я кожны вечар крэслю дні,

На дзень адзін штодзённа паміраю.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.