epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кроў народа

Пішу на беларускай мове,

Ідзе якая ў заняпад.

У кожнай думцы,

Кожным слове,

Ў будучыню мой пагляд.

 

Няўжо праз нейкае стагоддзе

Ёй не пражыць без «тлумача»?

Ці мова наша ўсё-ткі знойдзе

Прыхільніка і чытача?

 

Жыві!

Ўзмацняйся год ад году!

Ты — беларускасці душа!

Бо... «Мова — гэта кроў народа» —

Запэўніваў Ядвігін Ш.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.