epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Круглы год

Мы прывыклі —

Для вяселляў

Восень — самая пара.

П’ецца ўсмак кахання зелле

І зімою на «ура».

 

Ды і летам

Ладзяць шлюбы —

Сустракайце маладых!

Была б любая і любы

І каханне ў сэрцах іх.

 

А вясною для каханых

Салавейка цёх ды цёх.

Шлюб вясною для абраных,

На якім за сведку Бог.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.