epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Круглы стол

У час сучасны, як і ў час былы

І людзі, і дзяржавы ў свеце цэлым,

З надзеяй ладзяць круглыя сталы,

Каб быць пачутым,

Быць больш зразумелым..

 

Для перамоў ён самы неблагі

Стол круглы, ад благіх намераў чысты.

Усё-ткі і з яго тырчаць рагі,

Калі за ім сядзяць антаганісты.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.