epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Крылы

Душа і сэрца —

крылы два арла,

Над хмарамі

лунаюць святакрыла.

У творчасці душа

свой лёс знайшла,

Паэзія — і сэрца прытуліла.

 

Хто з крыламі —

бязмежнасці ўладар,

Ён, летучы, ўвесь свет

да сэрца туліць.

Які гэта цудоўны

Божы дар —

Другіх сваімі творамі акрыліць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.