epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Крыніца гаючай вады

Крыніца гаючай вады —

Маіх успамінаў крыніца.

Яна ўсё глыбей праз гады

Бруіцца — яе не напіцца.

 

Маленства — ўспамін, на які

Маліцца і не намаліцца.

У сэрцы — жывыя бацькі,

Жывыя браты, сваякі,

Ўсё гэта — жывая вадзіца.

 

Ды радасці — побач з бядой,

Не сціхне трагедый грамніца —

І мёртваю поіць вадой

Маіх успамінаў крыніца.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.