Паўвека, як крынічанька
прабілася, забілася,
Жыве мая крынічанька —
вада не замуцілася...
Цябе не раз забруджвалі,
а ты спявала: — Выстаю!
І поіш кожны дзень мяне
вадой-слязой празрыстаю.
З табой магу параіцца,
табе магу пажаліцца,
Маёй душы крынічанька —
мая выратавальніца.