epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Крыўднае слова

Вунь, рэчка ўліваецца ў мора —

І дзе яна ў моры?

Нябачна.

Маленькая ж кропелька гора

Мяняе жыццё — адназначна.

 

Вунь, хмарка у небе вясеннім,

Вісела і знікла з блакіту.

А пляма на нашым сумленні

Не ведае часу ліміту.

 

Бывае, сабака чый злючы

Укусіць каго выпадкова.

Параніць душу больш балюча

Атрутнае крыўднае слова.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.