epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Крывое люстэрка

Едрыт тваю качалку! —

Эх, расхвашчу цяперка

На дробныя кавалкі

Хлуслівае люстэрка!

 

Калі яно скрывела?!

У ім я — незнаёмы:

І галава ссівела,

І вочы — студні стомы.

 

Не! Я не згодзен цалкам

З адлюстраваннем-бракам!

Люстэрка — вон, на звалку,

Навошта мне крыўляка!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.