epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Куды дарога?

Жыцця дарога, і мая ў тым ліку,

Гразь пад нагамі, ні пялёсткі роз.

Чым па жыцці далей,

далей яна ад шыку,

І тым цяжэй цягнуць нядолі воз.

 

Ў палоне я рэалій, а не чутак,

Адольваю то хібы, то шашу.

Мяняць ледзь паспяваю

разшмётаны абутак

Й падтрымліваць надзеямі душу.

 

О колькі засталося за спіной пакутаў,

Сканалых мар і радасцей без крыл.

І падаў, часам, я,

нібыта конь раскуты,

І паднімаўся ўсё ж з апошніх сіл.

 

Я азірнуўся і агледзеў строга

Адоленае — страты, боль, нуду.

Няўжо такая ў рай

вядзе мяне дарога,

А калі не — куды тады іду?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.