epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Куды ногі несці?

Дзе бывае шчасце?

Куды «ногі несці?»

У патрэбным часе,

Ў неабходным месцы.

 

І душа жывая

У пошукаў блудзе.

А яно ж бывае

Там, дзе нас не будзе.

 

Са сваім мы лёсам

Штось шукаем, скачам.

Шчасце мо пад носам,

Мы ж яго не бачым.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.