epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Купалаў дуб

Купалаў дуб... Я сеў у ім хвілінна,

Сюды я бег з Карпілаўкі не раз.

Тут некалі сядзеў Купала слынны,

Ў Акопы наязджаючы ў той час.

 

Купалаў талент шчыра ўсіх адорваў,

Людзей, зямлю, дзе творча колісь рос.

Я ўжо тады паэзіяй прыхворваў,

Не ведаючы, што яна — мой лёс.

 

Ці быў бы лёс мой творчасцю удалы?

Каму за гэта вечная хвала?

Не выключаю, што душа Купалы

Мяне тады ў Акопы прывяла.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.