epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Кватаранты

Калі Зямля наш дом,

Мы, людзі — кватаранты,

Ніякія мы не гаспадары.

Гаспадары —

Ў сваіх дамах гаранты

Парадку да бясконцае пары.

 

Гаспадары —

Свае будынкі

ладзяць, лепшаць

Ці дождж,

Ці спёка,

Лета

Ці зіма.

Зямля ад нас крычала,

зараз шэпчыць,

Бо сіл ужо ў яе

на крык няма.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.