epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ля ганку

Стаю ля ганку

Сваёй хаціны

І чую зранку

Плач жураўліны.

 

Над наваколлем

Нябачна кліну.

Бязлістым голлем

Дрыжыць асіна.

 

Анчар — і носу

Не выткне з будкі.

Туман бялёсы

Паўзе, як чуткі.

 

Дні сонцапёку

Адшчыравалі.

З далёк-далёку

Міражаць далі.

 

Навіслі хмары,

Няўтульна, золка.

І толькі мары

З душой анёлка.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.