epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ляціце ў свет

Вяршыня верша — вышыня Галгофы,

Размах яго — бязмежнасці жыцця.

Ў радкі ўдыхнуць душу і сэнс у строфы

Складана, нібы выхаваць дзіця.

 

Адзінства сэнсу й формы — векавая

Калыска, што ўзлюляла шмат імён.

Як часта дзеля формы сэнс знікае,

А ад парожняй формы — пустазвон.

 

А штó я сам у шматцікавым свеце?

Крыху цікавы ці прыкметны ледзь?

Ляціце ў свет ад сэрца вершы-дзеці,

Хацелася б за вас не чырванець.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.