epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лагойшчына — бліжэй да Бога

Мясцін у нас прыгожых многа,

З маленства сэрцам іх люблю.

Лагойшчына — бліжэй да Бога

За ўсю раўнінную зямлю.

 

Мой край — пагоркамі багаты,

Чаруе кожны закуток.

Аблокі лашчыць лес кашлаты,

Яліны поруць Богу ў бок.

 

Малым — свядома і даросла

З’яднаўся з гэтаю зямлёй.

Дагэтуль мару тут узнёсла

I плачу сэрца глыбінёй.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.