epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лагойшчына — маці гасцінная

Я шмат дзе бываў —

куды ні зірні:

Еўропа,

Амерыка,

Азія...

З Лагойскай зямлі —

мае карані,

Якой аніразу не здрадзіў я.

 

З Лагойскай зямлі —

і першы узмах

Юнацкімі крыламі-мроямі.

Тут водар гаёў,

палёў,

і садоў

З крынічнымі дзіва-напоямі.

 

О, дзякуй табе,

мой насычаны лёс,

Зямля маіх продкаў былінная!

Я годна і свята

імя тваё нёс,

Лагойшчына —

маці гасцінная.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.