epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ланцуг

Прыемна завітаць

Хоць да кагосьці

У вольны час

Ды пачасаць язык.

Тым больш, што быў

Запрошаны я ў госці,

Сабраўся і —

Гатовы быў, як штык.

 

Я ў тых людзей

Не быў яшчэ ні разу,

І вырашыў

Не збэсціць этыкет —

Таму і нагрузіўся

Да адказу:

Шампанскае,

Каньяк

І руж букет.

 

Ішоў я гасцяваць

І сэрца пела,

За загароджай вунь,

Катэджа гмах.

Але я ля ўваходу

Стаў нясмела

І халадком прабег

Па нервах страх.

 

О-о, ў гэты двор

Ужо ніхто не зойдзе,

І я прыйсці у госці

Не змагу,

Бо надпіс папярэджваў

На ўваходзе:

«Сабака злосны

На кітайскім ланцугу!»

 

Тут бачу небяспеку

Адназначна,

Таму сеў на траву я

Без тугі —

Каньяк глынуў,

Запіў шампанскім смачна,

Прыйду,

Калі ланцуг будзе другі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.