epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лянота

Я — працаголік!

Так усім кажу.

І ўсё ж старанна,

ад усіх употай,

Ці рухаюся недзе,

ці ляжу,

Змагаюся з абрыдлаю лянотай.

 

Спакусвае яна,

ну хоць крычы,

Нашэптвае салодзенька і смачна.

Я сёння змог

Яе перамагчы,

Яна назаўтра —

тут як тут нябачна.

 

Яна ў маёй душы

гняздзечка ўе,

Рашаю я па-свойму

з гэтай цацай:

Яна мяне ў абдымкі —

Я ж яе

Адваджваю надзейным сродкам —

Працай.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.