epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Ласка»

Ідзе загадчык крамы:

— Здароў, Сяргей!

— Здароў!

Звычайны сябар самы

Сярод маіх сяброў.

 

Мінулі зімы й леты,

Ды расказаць каму?

О, каб сустрэўся гэты

Заг. дзесяць год таму!

 

Я б прысалодзіў міну,

Спытаў, як бедны госць:

— Ці прывязуць свініну?

А каўбаса ці ёсць?

 

Смачней мой голас мёда,

Не хрэн, бо хрэн дадуць,

Ды з «чорнага» ўсё хода,

Ды не за «дзякуй».

Жуць!

 

Была такая «ласка» —

Свініна сацсвіней.

І ўсё-такі каўбаска

Тады была смачней.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.