epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ласкавы чарадзей

Слязамі ледзяшоў заплакала вясна,

На флейце ручаёў зайграла пераможна,

І подыхам сваім душу маю яна

Кранула далікатна й асцярожна.

 

І па вашчынах стрэх разліўся сонца мёд,

І позіркі з-пад іх расплюснулі застрэшкі,

Ад колішніх завей, ізноў, як кожны год,

Пагоркі агаляліся без спешкі.

 

Вярнуўся сакавік, ласкавы чарадзей,

Апрáнуты у сваё святочнае адзенне.

Для стомленых людзей прыйшла пара надзей

І ад дакучных халадоў збавенне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.