epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лясны ручай

 

Я люблю журчанье перекатов...

Константин Давидович

 

Як стрымана пяе

ручай лясны,

Крынічную ўхваляе чысціню,

Нібы баіцца

распалохаць сны

Затоенай у лесе цішыні.

 

Як быццам флейты

казачнай матыў,

Струменіцца вады

крынічнай плынь.

Вакол зачараваны лес застыў,

І слухае ўлюбёна

неба сінь.

 

Яго ніколі не мінаю я,

Імкнуся

Праз няходжаны гушчар.

Прыемна пасядзець ля ручая,

Спіхнуць з душы

свайго жыцця цяжар.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.