epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лекі мае

Я сёння не маю

хвіліны ніводнай,

Якая б ад болю свабоднай была.

Мне чуецца покліч

крыві маёй роднай,

Якую святая зямля прыняла.

 

І я ўсхвалявана да могілак еду,

Што святасць для сэрца

майго набылі.

Вяду там у думках

з мінулым бяседу

І гутару з тымі,

хто спіць у зямлі.

 

І гэтым душу спадзяюся аблегчыць

І гэтым спадзевам нявечу яе.

Збалелае сэрца —

збалелым не лечаць,

А боль і ўспаміны —

ўсе лекі мае.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.