epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лепшай будучыні

Жыццё сваё

Жыццю я прысвяціў.

Не, не свайму жыццю —

Наадварот,

Каб будучыні лепшай лейтматыў

Не горшым быў мінулых нашых год.

 

Духоўна працаваў

па меры сіл,

Па меры самых нерэальных мар,

Каб будучыні лепшай небасхіл

Больш светлым быў,

без навальнічных хмар.

 

Жадаю ўсім

Ад сэрца, ад свайго,

Й табе,

яшчэ ў зародку, чалавек,

Нашчадкі каб не зведалі таго,

Што зведаў акрываўлены наш век.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.