epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лепшыя гады і дні

Мяне складана й вопытнаму воку

Ў тусовачнай заўважыць мітусні.

І не таму, што дзесь стаю я збоку,

Ў бывалага тусоўшчыка ў цяні.

 

Мяне няма тут —

вось у гэтым справа,

Самаўлюбёнасцю не хворы я.

Сярод самацікавых — нецікава,

Сям’я без аднадумства — не сям’я.

 

Таму вачэй няшчырых пазбягаю

І еду да вясковай чысціні,

Да рэчкі,

Луга,

Поля,

Бору,

Гаю,

Дзе лепшыя прайшлі гады і дні.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.