epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лета

Шмат у нас заняткаў ёсць,

Абавязкаў —

Хобі,

Праца.

Лета ж — як жаданы госць,

З ім бы век не расставацца.

 

Шаўкавее сенажаць —

І бяжыш, як закаханы,

Лугавыя краскі рваць,

Непаўторны цуд духмяны.

 

Быццам увабраў букет

Колер прыгажунь-вясёлак.

Пахне мёдам ліпы цвет

І хвалюе, вабіць пчолак.

 

Між чароўнай любаты

Як не крыкнуць на паўсвета:

— Ну чаму ж так мала ты

Цешыш нас сабою, лета?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.