epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лічылачка

Не кукуй, зязюля, не мані,

Не лічы гады мае і дні.

Каб тваё прароцтва мела сілу,

Я б даўно ўжо...

Божа барані!

 

Я пад твой, зязюля, сумны спеў

Пасівець і пастарэць паспеў.

Не злічыць табе, хоць разкукуйся,

Што я перажыў, перацярпеў.

 

Вечар цішынёй накрыў зямлю.

Раптам... ледзьве чутнае лаўлю —

Раз... два... тры... I ціха.

Ну, зязюля!..

Я тваю лічылачку люблю!


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.