epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лістападзе-браце

Цябе назвалі неўпапад,

Не ўсё прадумаўшы, калісьці.

Які ты, браце, лістапад,

Калі даўно апала лісце?

 

А, можа, й ёсць —

курам на смех,

Гібеюць дрэвы, як шкілеты.

Нярэдка —

па калені снег,

Вятрамі злоснымі абпеты.

 

Цяпла, ні ўтульнасці няма,

Гулёна-кот зашыўся ў хаце.

Табе, бывае, і зіма

Зайздросціць, лістападзе-браце.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.