epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лоб для гузака

Пытанне ўсіх пытанняў:

— Куды нас час нясе?

Пакуль у часу —

кіслая грымаса.

Усе мы пакрысе

сядзім на каўбасе —

Калі ўжо перасядзем на Пегаса?

 

Вось граблі, ўласны лоб —

якраз для гузака.

На граблі мы ступаем паслядоўна.

Калі ўжо мы «дyxoўнacць»

згорнем з языка,

І жыць пачнем без «гузакоў», духоўна?


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.