epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лёс катка

Як прыдбалі кацянятку —

Колькі радасці спачатку.

Ён гарэза, ён рухавы,

І пушысты, і ласкавы.

І малы каток знянацку

Стаў для ўсіх жывою цацкай.

Ловіць хвосціка свайго —

Не нацешацца з яго.

Ой жа ж як катка любілі,

Калі быў каток у сіле.

А як стаў каток старэнькі,

Сілы у катка паўжменькі,

Як зрабіўся нэнзлы ён,

Дык і выкінулі вон.

А вакол зіма, завея,

І стары каток гібее.

Быў пад коўдрай, за сталом,

Апынуўся пад вуглом.

Калі ўбачыце катка,

Прытуліце бедака.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.