epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лёс прытомлены

Я у сэрцы нёс

Шалянца агонь.

І імчаў мой лёс,

Як у мыле конь.

 

Супрацьлома іх,

Свой знаходзіў лом.

Маналіт інтрыг

Прабіваў ілбом.

 

Ёсць душы святло,

Ім багаты я,

Хоць плятуць сіло

«Памагатыя».

 

Сёння конь мой — лёс,

Ох, прытомлены,

Ох, прытомлены,

Ды не зломлены.

 

І таму прыўжвар

Ад магільных пліт

Так, каб час у твар —

Іскры з-пад капыт.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.