epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лёсаварот

Не адвярнуць, не адгукаць

Лёсаварот.

Якую ўцеху адшукаць

На схіле год.

 

У сэрцы ад шматлікіх страт

Пякучы жар.

І на плячах занадта шмат —

Гадоў цяжар.

 

Непрасыхаючых вачэй

Глытаю соль.

І зноў бяссонны жах начэй

Прыносіць боль.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.