epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Лёсу пакуты

Лунаю і мрою,

пішу і малюю,

Малюю і зноўку пішу.

А што ж непакоіць?

А што ж так хвалюе?

А што ж так палоніць душу?

 

Адкуль невядомага поклічу хвалі,

Душэўнага стану сюрпрыз?

Нібыта кладуць

маё сэрца на шалі

І раптам —

то ўверх, то — уніз.

 

А я, незаўважаны

і непачуты,

Стаю, як старонні глядач.

О гэтыя,

творчага лёсу пакуты —

Прабач мне,

мой выбар!

Прабач!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.