epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Любіце Беларусь!

Любіце Беларусь! Яна наш дом і лёс

І крылы нашых спраў, жыцця надзея.

Яна уцешыць нас, уберажэ ад слёз,

Яна аблашчыць нас і абагрэе.

 

Мы — ад адной зямлі. І з роднаю зямлёй

Дзяліць павінны боль і святкаванні.

Любіце беларусь, бо толькі разам з ёй

Мы пройдзем праз усе выпрабаванні.

 

Любоў сваіх дзяцей — бясцэнная яна,—

Любоў да нашай Бацькаўшчыны роднай.

Любіце Беларусь! У нас яна адна.

І мы ёй, і яна нам — неабходны.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.