epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Люблю цябе, мой родны край

Люблю цябе, мой родны край,

Такiм, як ёсць.

Твой сум i гора цераз край,

I прыгажосць.

 

Люблю цябе, мой родны край,

Хоць цэзiй гне.

Не адцвiтай, не адмiрай —

Усё мiне.

Люблю цябе, мой родны край —

Неа-Садом...

Магчыма, за мяжою рай,

А тут — мой дом.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.