epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Любоў

Што такое любоў?..

Адказаць цi магчыма?

Нешта значна шырэй,

чым «жанчына — мужчына»,

I глыбей гэта нават,

чым «мацi i дзецi»,

I вышэй, чым адзiнае

сонца у свеце.

 

Што такое любоў?

Адказаць не бяруся.

Можа, плач Беларусi

за лёс Беларусi?

Немагчыма любiць,

не любiўшы Айчыну,

Мову гэтай Айчыны,

дзiця i жанчыну.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.