epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Людзі і кніжкі

О колькі людзей

за жыццё перабачана,

Сяброўстваў правераных, новых.

Жыццю за цікавых

знаёмых удзячны я

І не — за людзей выпадковых.

 

Знаёмства з аднымі

мінала хвілінкамі,

Імгненнямі —

Ледзь і прыкмеціш.

Духоўна ж мой лёс

ўзбагачаўся адзінкамі,

Якіх вельмі мала на свеце.

 

Я й кніжкі чытаю

удзячна й расчулена,

Яны, нібы людзі гавораць:

Адны прачытаеш —

і час толькі згублены,

Другія — духоўна адораць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.