epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Люты плюецца

Люты плюецца шматкамі макухі,

Снежнай,

Халоднай,

Калючай, як шрот.

Поўныя вушы выцця завірухі,

Непрадказальныя белыя мухі

Слепяць спаўна, залятаюць у рот.

 

Снег па калені, як покрыва ваты,

Мусіш нагамі выкручваць фінты.

Дзякуй жа Богу!

Вунь родная хата,

Як паратунак ад белай слаты.

 

Ляснулі дзверы — сумёты і хібы

Снежнай дарогі цяпер за спіной.

Б’ецца бяссільна мяцеліца ў шыбы —

Мала ёй здзекаў было нада мной.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.