epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мацуй нас, Бог!

Ўбірае восень у сябе

вясну і лета,

Сцяжынкі нашы ўсе,

Дарогі ўсе, шляхі.

Ўсё прыме ў царства

пазалочанае гэта —

Юнацтва,

Сталасць,

Дабрадзейнасць

І грахі.

 

А як каханне?

Тут яно — нідзе не дзецца.

Яго акрыленасць вядома нам даўно.

І хоць вясной

Каханне трапіла у сэрца,

У гэтым сэрцы

будзе й восенню яно.

 

Вось так і крочым па жыцці мы

Й ранкам раннім,

І восенню халоднай

з марай аб вясне.

Нязменна, ў сэрцы

з нестарэючым каханнем —

Мацуй нас, Бог,

пакуль зіма нас не глыне.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.