epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мадоны

Чароўныя жанчыны Беларусі —

Бабулі,

Маці,

Жонкі — ўсе, усе.

Марыі, Зосі, Гэлькі, Ганны, Тусі —

Няхай вам лёс

удачу прынясе!

 

Вы і пад горам

не згіналі спіны,

Прад смерцю не схілялі галавы —

Ў ліхія, трагедыйныя гадзіны

Плячо Радзіме

падстаўлялі вы.

 

Перажылі вы мужна

час шалёны,

Вайна, галеча, голад —

за спіной.

Вы — нашы непаўторныя Мадоны —

Дзяўчаткі і жанчынкі з сівізной.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.