epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мая ікона

Лагойшчына пяшчотна ахіне,

Падорыць безліч светлых успамінаў

Па сцежках часу правядзе мяне,

У вочы зазірне, як маці сыну.

 

Лагойшчына — маёй душы святло

У Храме лёсу ты — мая ікона.

А тое ўсё, што у жыцці было,

І дадзена табой, і блаславёна.

 

Вялі падзеі незаўжды ў гару,

Былі й падзенні — іх не забываю.

Жыцця памылкі на сябе бяру,

А поспехі — з табою падзяляю.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.