epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мая зброя

Усёй iстотай усвядомiў я:

Пустой душой «не секанеш з пляча» —

Сагнулася пяро — i без кап’я,

Зламалася пяро — i без мяча.

 

I сёння — ў цемры чадных гушчароў,

Свайму пяру «не затыкаю рот»,

Хаця не раз сваiх гаспадароў

«Узносiла» яно — на эшафот.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.