epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Маяк

Калі мінулае, маёй душы — маяк,

Высвечвае свячой аджыўшых дат,

А для мяне даўно ўсё гэта так —

Плыву я не наперад, а наўспят.

 

Мінулае, нібыта ў пастцы сыр,

Які я сэрцам бачу, а не з’ем.

Плыву я не на той арыенцір,

Трымаю курс да тых, хто «глух и нем».

 

Ды лодка лёсу ў кожнага свая

І сустракае свой дзявяты вал.

А што, калі не збіўся з курсу я,

І, дзе святло свячы, там мой прычал?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.