epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Маё натхненне

Я тэм узнёслых раскрыў нямала,

Тварыў, як у чароўным сне.

Тваё каханне мяне натхняла,

Твая пяшчота спрыяла мне.

 

Мяне узрушваў твой погляд мілы,

Душу узносіў жыцця мажор.

Я адчуваю і сёння крылы —

Натхнення крылы,

Лячу да зор.

 

Не наглядзецца,

Не намаліцца

На вобраз родны,

святы заўжды,

Мая жанчына,

мая зарніца,

Маё каханне на ўсе гады.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 6. Вершы. Гумарэскі. Паэмы. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 463 с.