epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Маёй бяды гады

У які не глянеш бок,

Прывід дзён сучасных блудзе —

Людзі, людзі — бачыць зрок,

Сэрцу бачыцца бязлюддзе.

 

Кожны лёс свой між людзей

Мерае па ўласнай мерцы.

Але ж бачым не вачмі

Мы жыццё, а зрокам сэрца.

 

Вы, маёй бяды гады,

Варты аднаго — праклёну:

Сум, бязлюддзе, халады —

Пазайздросціш Рабінзону.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.