epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Майская навальніца

Разбухлай першай навальніцай

Напругся недаспелы май —

Грымоты, вецер, бліскавіцы,

А вось і дождж лінуў — прымай!

 

Тчэ навальніца уладарна

Заслону дню з дажджу і хмар.

Але на трон узлазіць марна,

Май — сонечнасці уладар.

 

Ён ажывіў блакіт высокі

У цёплым подыху вясны

А навальніца — на уцёкі,

А з ёй дажджы і перуны.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.