epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мала і жыцця

О край мой, сэрцу мілы,

Цябе люблю, твой сын.

Тут хмары рэжа крыламі

Адлётных птушак клін.

 

Тут вёсенкаю шчыраю

Іх рады бачыць зноў.

Вяртаюць птушкі з выраю

Табе сваю любоў.

 

О край мой, святавытканы

З дабра, святла, надзей.

З духоўнымі здабыткамі

Спагадлівых людзей.

 

О родны край, гасцінны,

Адкрыты для сяброў.

Я з галавой павіннай

Стаць прад табой гатоў.

 

Хоць думка сэрца грэе

Ля лёсу ля твайго —

Жыццё аддаў табе я,

Ды мала і яго.

 

Ў канцы восьмы дзесятак,

Як побач разам мы.

Я, да жыцця ў дадатак,

Кладу свае тамы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.