epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Мала трэба

брату Косціку

 

Як для шчасця мала трэба.

Для няшчасця значна меней.

Мне б для шчасця — крайчык хлеба

На дарогу у кішэні.

 

Мне б для шчасця — вецер вольны,

Пажадана, каб сустрэчны.

Паразмежыліся б межы

Даляглядшчыны адвечнай.

 

Мне для шчасця — мець бы веру

Ў еднасць з зоркай самай дальняй.

Я б нязбытачнасць-хімеру

Ажывіў, зрабіў рэальнай.

 

Я для шчасця нічагуткі,

Апроч шчасця, не жадаю.

Для няшчасця хопіць чуткі,

Што ў няшчасці хтось канае.

25.VIII.2017



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.