epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Маленькая радзіма

Гады жыцця знікаюць за плячыма,

Падзей мінулых не пералічу.

Я да цябе, маленькая Радзіма,

На крылах светлай памяці лячу.

 

Пад родным небам сэрца спадзяецца,

Што і ў жыцці сучасным казка ёсць —

А раптам мне маленства адгукнецца.

А раптам тут сустрэну маладосць.

 

Я з-за мяжы не прагну анічога,

За ўсё удзячны бацькаўшчыне я.

Стаю, як сын, ля роднага парога

Перад табой Лагойшчына мая.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.